МІНСК, 20 кра — Sputnik. Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне ў эстафетнай гонцы беларуска Ірына Крыўко выйшла замуж, паведамляе Sputnik.
У снежні мінулага года спартсменка распавяла, што збіраецца выйсці замуж за сэрвісмэна з беларускай каманды.
"Сям'я", — падпісала вясельнае фота ў Instagram Крыўко.
Заўзятары актыўна віншуюць у каментарах маладую сям'ю, жадаючы пары любові, шчасця і паразумення.
Для беларускай біятланісткі мінулы сезон выдаўся самым лепшым у кар'еры. Нагадаем, на трэцім этапе Кубка свету ў французскім Ансі Крыўко заняла другое месца. На Алімпійскіх гульнях-2018 у паўднёвакарэйскім Пхенчхане 27-гадовая беларуска разам з Дар'яй Домрачавай, Дынарай Алімбекавай і Надзеяй Скардзіна выйграла золата ў эстафеце.