https://bel.sputnik.by/20180420/tri-novyh-vida-ptic-zaregistrirovano-v-belarusi-1034951929.html
Тры новыя віды птушак зарэгістраваны ў Беларусі
Тры новыя віды птушак зарэгістраваны ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Зараз, па інфармацыі спецыялістаў, спіс арнітафаўны Беларусі налічвае 332 віды. 20.04.2018, Sputnik Беларусь
2018-04-20T17:58+0300
2018-04-20T17:58+0300
2023-04-17T16:04+0300
у беларусі
навіны
галоўнае
прырода
птушкі беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103494/80/1034948048_0:31:2000:1156_1920x0_80_0_0_9cf8c2264cd76da5ece46b19ec0e9c2f.jpg
МІНСК, 20 кра — Sputnik. Беларуская арнітафаўністычная камісія зарэгістравала ў Беларусі тры новыя віды птушак, паведамілі ў пятніцу арнітолагі.Усяго на пасяджэнні камісіі выносілася на разгляд шэсць відаў, якія раней не сустракаліся ў рэспубліцы."Спіс птушак Беларусі папоўніўся наступнымі відамі: кароткаклювы гуменнік, азіяцкі чорнагаловы чэкан і аўсянка-крошка", — сказалі арнітолагі.Там таксама адзначылі, што гэтыя віды птушак назіраліся арнітолагамі ў суседніх краінах — дзяржавах Балтыі і Польшчы.Па дадзеных арнітолагаў, у Беларусі быў таксама зафіксаваны яшчэ адзін новы від — барадач (Gypaetus barbatus), але яго ў спіс не ўнеслі, так як птушка была пазначаная спадарожнікавым перадатчыкам і, хутчэй за ўсё, збегла з няволі.Зараз, па інфармацыі спецыялістаў, спіс арнітафаўны Беларусі налічвае 332 віды. У апошні раз спіс папаўняўся ў снежні 2016 года — тады ў яго ўнеслі чатыры новыя віды птушак.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103494/80/1034948048_208:0:1792:1188_1920x0_80_0_0_fab5c9acdfe624d90fb023a2843cdd27.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , галоўнае, прырода, птушкі беларусі
у беларусі, навіны , галоўнае, прырода, птушкі беларусі
Тры новыя віды птушак зарэгістраваны ў Беларусі
17:58 20.04.2018 (абноўлена: 16:04 17.04.2023) Зараз, па інфармацыі спецыялістаў, спіс арнітафаўны Беларусі налічвае 332 віды.
МІНСК, 20 кра — Sputnik. Беларуская арнітафаўністычная камісія зарэгістравала ў Беларусі тры новыя віды птушак, паведамілі ў пятніцу арнітолагі.
Усяго на пасяджэнні камісіі выносілася на разгляд шэсць відаў, якія раней не сустракаліся ў рэспубліцы.
"Спіс птушак Беларусі папоўніўся наступнымі відамі: кароткаклювы гуменнік, азіяцкі чорнагаловы чэкан і аўсянка-крошка", — сказалі арнітолагі.
Там таксама адзначылі, што гэтыя віды птушак назіраліся арнітолагамі ў суседніх краінах — дзяржавах Балтыі і Польшчы.
Па дадзеных арнітолагаў, у Беларусі быў таксама зафіксаваны яшчэ адзін новы від — барадач (Gypaetus barbatus), але яго ў спіс не ўнеслі, так як птушка была пазначаная спадарожнікавым перадатчыкам і, хутчэй за ўсё, збегла з няволі.
Зараз, па інфармацыі спецыялістаў, спіс арнітафаўны Беларусі налічвае 332 віды. У апошні раз спіс папаўняўся ў снежні 2016 года — тады ў яго ўнеслі чатыры новыя віды птушак.