Веласпорт: беларус Сіўцоў выйграў этап "Тура Харватыі"

© Photo : Tour of CroatiaБеларускі велагоншчык Канстанцін Сіўцоў
Беларускі велагоншчык Канстанцін Сіўцоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Перамога на трэцім этапе дазволіла беларускаму спартсмену заняць першае месца ў агульным заліку.

МІНСК, 20 кра — Sputnik. Беларускі велагоншчык Канстанцін Сіўцоў стаў пераможцам каралеўскага этапу шматдзёнкі вышэйшай катэгорыі "Тур Харватыі", паведамляе Sputnik.

Беларус, які выступае за каманду "Бахрэйн-Мерыда", паказаў лепшы час на ўчастку працягласцю 134 кіламетры. На фінішнай прамой Сіўцоў на чатыры секунды апярэдзіў прадстаўніка Нідэрландаў Петэра Веенінга з "Роомпот". Казахстанец Яўген Гідзіч з "Астаны" быў трэцім, прайграўшы беларускаму спартсмену 49 секунд.

Дзякуючы перамозе Сіўцоў падняўся на першае месца ў агульным заліку. Ён на восем секунд апярэджвае Веенінга.

Велагоншчыкам трэба пераадолець яшчэ тры этапы, сярод якіх адзін горны. Гонка завершыцца 22 красавіка ў Загрэбе.

Стужка навiн
0