Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены на нядзелю

© PixabayТрава пад ветрам
Трава пад ветрам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сіноптыкі папярэджваюць, што небяспека будзе зыходзіць ад моцнага ветру, парывы якога могуць дасягаць 15-20 м/с.

МІНСК, 21 кра — Sputnik. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'явілі сіноптыкі для шэрагу раёнаў Беларусі ў сувязі з моцным ветрам.

Моцныя парывы — да 15-20 м/с — могуць назірацца ўначы і раніцай 22 красавіка па Віцебскай, Магілёўскай і паўночным усходзе Мінскай вобласці. У сталіцы таксама захаваецца моцны вецер парывамі да 12-14 м/с.

Акрамя таго, у нядзелю крыху пахаладае — Беларусь апынецца пад уплывам прахалоднай няўстойлівай паветранай масы, якая паступае з паўночнага захаду Еўропы. Уначы будзе без ападкаў, раніцай і ўдзень пераважна па паўночна-ўсходняй палове рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Тэмпература паветра складзе ўначы +3.. + 8°С, удзень +8.. + 15°С, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да +16.. + 18°С.

Стужка навiн
0