https://bel.sputnik.by/20180421/subbotnik-kurgan-slavy-1034961174.html
Фотафакт: як праходзіць суботнік на Кургане Славы
Фотафакт: як праходзіць суботнік на Кургане Славы
Sputnik Беларусь
Прафсаюзы Мінскай вобласці выйшлі на ўборку і добраўпарадкаванне тэрыторыі Кургана Славы. 21.04.2018, Sputnik Беларусь
2018-04-21T12:23+0300
2018-04-21T12:23+0300
2018-04-21T12:27+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103496/04/1034960492_0:150:3000:1846_1920x0_80_0_0_58aaa1a7c92637a9098553244914aebb.jpg
беларусь
мінская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103496/04/1034960492_0:55:3000:1941_1920x0_80_0_0_dd9d26c08f4c899fa0614bbd5dcb96b9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , грамадства, галоўнае, беларусь, мінская вобласць, рэспубліканскі суботнік
у беларусі, навіны , грамадства, галоўнае, беларусь, мінская вобласць, рэспубліканскі суботнік
Фотафакт: як праходзіць суботнік на Кургане Славы
12:23 21.04.2018 (абноўлена: 12:27 21.04.2018) Прафсаюзы Мінскай вобласці выйшлі на ўборку і добраўпарадкаванне тэрыторыі Кургана Славы.
МІНСК, 21 кра — Sputnik. Рэспубліканскі суботнік пад знакам малой радзімы праходзіць сёння ў Беларусі.
З самай раніцы над уборкай тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Курган Славы" працавалі дзясяткі людзей, перадае карэспандэнт Sputnik.
Усе ўдзельнікі працавалі граблямі, чысцілі траву ад смецця і леташняга лісця.
Курган Славы — помнік Вялікай Айчыннай вайны, ён знаходзіцца ў Смалявіцкім раёне. Менавіта ў гэтых месцах у ліпені 1944 года падчас наступальнай аперацыі "Баграціён" у акружэнне патрапіла 150-тысячная групоўка гітлераўскіх войскаў.
Гэта падзея атрымала назву "Мінскі кацёл". Разгром групоўкі завяршыўся 11 ліпеня і стаў яшчэ адным вырашальным крокам на шляху да вызвалення Беларусі.
Усяго на Міншчыне падчас суботніка працуюць больш за паўсотні спецыялістаў Мінскага раённага аб'яднання прафсаюзаў, прадстаўнікі абласных і гарадскіх галіновых прафсаюзаў.
Падчас Рэспубліканскага суботніка будуць добраўпарадкаваны тэрыторыі населеных пунктаў, прывядуць у парадак мемарыялы, помнікі, а таксама высадзяць маладыя лясы і алеі.
На суботнік прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адправіўся працаваць у Александрыю.