Google часткова заблакаваны ў Расіі

© PixabayПланшэт, архіўнае фота
Планшэт, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кампанія не выканала патрабаванні Раскамнагляду - Google па-ранейшаму дазваляе выкарыстоўваць свае IP-адрасы для абыходу блакіроўкі Telegram.

МІНСК, 22 кра — Sputnik. Некаторыя IP-адрасы Google заблакаваныя ў Расіі, з-за чаго ў расіян узніклі цяжкасці з выкарыстаннем некаторых сэрвісаў інтэрнэт-гіганта.

Блакаванне Раскамнагляду датычыцца некаторых IP-адрасоў Google, уключаючы стартавую міжнародную старонку — google.com. На цяжкасці з выкарыстаннем сэрвіса IT-гіганта паскардзіліся ўжо тысячы чалавек.

"Google на сённяшні дзень не выканаў патрабаванні Раскамнагляду і ў парушэнне судовага вердыкту працягвае дазваляць кампаніі Telegram Messenger Limited Liability Partnership выкарыстоўваць свае IP-адрасы для ажыццяўлення дзейнасці на тэрыторыі Расіі", — растлумачылі сітуацыю ў Раскамнаглядзе.

На гэтым тыдні карпарацыя Google аб'яўляла аб рашэнні закрыць доступ да тэхналогій, якія дазваляюць абыходзіць блакаванне інтэрнэт-сайтаў і мэсэнджараў. Зрэшты, пакуль кампанія сваё абяцанне не выканала.

Шэраг іншых буйных інтэрнэт-гульцоў, уключаючы браўзэры і сэрвісы, ужо абвясцілі аб спыненні дзейнасці сваіх VPN і іншых інструментаў, якія таксама дазваляюць абыходзіць блакаванне.

Мэсэнджар Telegram у Расіі блакуюць з-за адмовы кампаніі, створанай прадпрымальнікам Паўлам Дуравым, перадаваць ведамству ключы шыфравання перапіскі.

Стужка навiн
0