"Перамога будзе за намі!" — гэты гістарычны тэзіс яшчэ раз пацвердзілі ў суботу ў гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна", дзе прайшла рэканструкцыя Ржэўска-Вяземскай аперацыі 1942 года. Нягледзячы на тое, што яна была адной з самых кровапралітных бітваў Другой сусветнай вайны, гэтая аперацыя завяршыла вызваленне Маскоўскай і Тульскай абласцей.
У ходзе наступальнай аперацыі Чырвонай Арміі былі вызваленыя многія раёны Калінінскай і Смаленскай абласцей, утварыўся Ржэўска-Вяземскі выступ. У бітве загінулі і прапалі без вестак каля 700 тысяч салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі.
Сотні гледачоў, якія сабраліся ў суботу на "Лініі Сталіна", каб паглядзець на танкавы біятлон і рэканструкцыю ваеннай аперацыі, прызнаваліся, што нават нягледзячы на тое, што з часу завяршэння Вялікай Айчыннай вайны прайшло больш за сем дзесяцігоддзяў, шмат каму з іх па-ранейшаму не па сабе ад нямецкай формы і цяжкіх фашысцкіх танкаў. Відаць гэтая памяць закладзена ў кожным з нас на генетычным узроўні.
Таму калі салдаты-рэканструктары ў нямецкай форме паднялі рукі ўверх у знак капітуляцыі, публіка вітала гэта дружнымі апладысментамі.