Відэа

Слёзы і эмоцыі: Сняжана Гардзеенка не прайшла ў паўфінал "Ты супер!"

Падпісацца
Беларуская ўдзельніца шоу тэлеканала НТБ і агенцтва Sputnik "Ты супер!" Сняжана Гардзеенка не прайшла ў фінал міжнароднага конкурсу. Сваімі эмоцыямі юная беларуска падзялілася з Ганнай Нядзелька.

"Засмуцілася, але не вельмі", — распавяла Сняжана. На сцэне яна выканала вядомую песню ансамбля "Песняры" і атрымала тры "зялёныя кнопкі" ад журы, аднак усё роўна пацярпела няўдачу.

Юная выканаўца распавяла, што ў рамках праекта яна пазнаёмілася з удзельнікамі з іншых краін, і некаторыя сталі для яе сябрамі.

У міжнародным конкурсе зараз засталася толькі адна прадстаўніца Беларусі — Вера Ярошык. Яна ўжо прайшла ў паўфінал.

Шоу "Ты супер!" праводзяць тэлеканал НТБ і Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik. У музычным конкурсе прымаюць удзел больш за 80 юных вакалістаў з розных куткоў Расіі, краін СНД, Балтыі, Еўропы і Блізкага Усходу. За беларуску Веру Ярошык можна прагаласаваць на сайце НТБ.

Стужка навiн
0