МІНСК, 23 кра — Sputnik. Гульцы юнацкай (U18) зборнай Беларусі па хакеі гарантавалі сабе выхад у чвэрцьфінал юнацкага чэмпіянату свету па хакеі, абыграўшы швейцарцаў.
Матч прайшоў у панядзелак 23 красавіка ў Магнітагорску.
Беларускія хакеісты атрымалі складаную перамогу над швейцарцамі з лікам 5:4. Галамі ў вароты суперніка адзначыліся Ілля Казьянін, Уладзіслаў Калячонак, Павел Ажгірэй, Кірыл Леўшуноў, Уладзімір Алістраў.
Vladimir Alistrov's five-point night, including the winner with 12 seconds left, gave Belarus a 5-4 victory over @SwissIceHockey at the #U18Worlds. Belarus makes the quarter-finals, while the Swiss will play relegation. https://t.co/bQBws3OYWB pic.twitter.com/0rvca9JFaV
— IIHF (@IIHFHockey) 23 апреля 2018 г.
Такім чынам, беларуская юнацкая дружына забяспечыла сабе 4-е месца ў групе, выхад у плэй-оф, а таксама прапіску ў элітным дывізіёне.
Групавы этап турніру для беларускіх хакеістаў завершыцца ў аўторак 24 красавіка — яны сустрэнуцца з камандай ЗША.