Бязвіз прыцягнуў еўрапейцаў у беларускія санаторыі

© Sputnik / Виктор ТолочкоШвецкі стол у санаторыі "Беларусачка"
Швецкі стол у санаторыі Беларусачка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Да 90% пуцёвак у беларускія здраўніцы традыцыйна набываюць расіяне.

МІНСК, 23 кра — Sputnik. Беларускія санаторыі ў 2017 годзе прадалі больш за 525 тысяч пуцёвак, з іх звыш 200 тысяч купілі замежнікі, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.

Інфармацыйны шчыт на вуліцы Замкавай, на ім - панарама вуліцы XIX стагоддзя, а яшчэ ён распавядае, дзе знаходзіцца самы стары будынак у Гродна - Sputnik Беларусь
Беларусь пакуль не гатовая пашырыць бязвіз да 30 дзён

Паводле яго слоў, беларускія санаторыі становяцца больш запатрабаванымі ў грамадзян краін Еўрапейскага саюза, але, тым не менш, да 90% пуцёвак па-ранейшаму купляюць расіяне.

"У гэтым годзе ў бязвізавую зону будуць уваходзіць восем санаторыяў на тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Мы бачым попыт з боку жыхароў заходніх краін", — адзначыў Балбатоўскі.

Найбольшую цікавасць да адпачынку ў Беларусі праяўляюць грамадзяне Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Германіі.

Колькі прыйдзецца заплаціць за дзіцячы адпачынак

У бягучым годзе плануецца, што на адпачынак у беларускія санаторыі адправяцца каля 374 тысяч дзяцей. На гэтыя мэты выдзелена 42 мільёны рублёў. Для адпачынку на 9 дзён з дзённым знаходжаннем прадугледжана датацыя ў памеры 80% ад кошту пуцёўкі, для лагераў з кругласутачным знаходжаннем — 40%.

Васемнаццаць дзён кругласутачнага адпачынку абыйдзецца ў 185 рублёў, толькі дзённае знаходжанне каштуе танней — 76 рублёў. У профільны аздараўленчы лагер адправіць дзіця на 9 дзён з кругласутачным знаходжаннем можна са зніжкай у 79 рублёў. Зніжка ў спартыўна-аздараўленчы лагер на 18 дзён складзе 205 рублёў.

Стужка навiн
0