Дэбютны фільм Данілы Казлоўскага ўзначаліў беларускі пракат

© Sputnik / Екатерина Чеснокова / Перайсці ў медыябанкРэжысёр і акцёр Даніла Казлоўскі на прэм'еры свайго фільма "Трэнер" у Маскве
Рэжысёр і акцёр Даніла Казлоўскі на прэм'еры свайго фільма Трэнер у Маскве - Sputnik Беларусь
Падпісацца
"Трэнер" пацясніў у беларускім пракаце іншыя гучныя навінкі - "Рэмпейдж" і "Таксі".

МІНСК, 23 кра — Sputnik. Дэбютны фільм расійскага акцёра Данілы Казлоўскага "Трэнер" узначаліў беларускі пракат па выніках мінулага тыдня, паведамілі Sputnik у сталічным УП "Кінавідэапракат".

Здымкі фільма на Беларусьфільме - Sputnik Беларусь
"Беларусьфільм" плануе выйсці на замежны рынак

"Трэнер" — спартыўная драма акцёра Данілы Казлоўскага. У гэтым фільме ён упершыню выступіў у якасці кінарэжысёра.

Фільм, які выйшаў у шырокі пракат 18 красавіка, адразу ўзначаліў беларускі пракат. Толькі ў дзяржаўных сталічных кінатэатрах фільм зарабіў амаль 84 тысячы беларускіх рублёў. Па зборах стужка абагнала іншыя гучныя навінкі — заходнія "Рэмпейдж" і "Таксі".

У расійскім пракаце "Трэнер" стартаваў таксама паспяхова: сабраў за выхадныя больш за 300 мільёнаў расійскіх рублёў — прыблізна на такім жа ўзроўні, як у свой час дэбютавала камедыя "Я худзею".

Водгукі на фільм "Трэнер" у цэлым нейтральныя ці станоўчыя. Так, адзнака на "Кінапошуку" перавышае сем балаў, большасць рэцэнзій на карціну таксама даюць пазітыўныя ацэнкі дэбютнай карціне Казлоўскага.

Верагодней за ўсё, зможа лідзіраваць у айчынным пракаце "Трэнер" і па выніках гэтага тыдня — гучных прэм'ер да выхадных пакуль не прагназуецца.

Стужка навiн
0