Лукашэнка звернецца да парламента і народа 24 красавіка

© Sputnik / Виктор ТолочкоТрансляцыя з Авальнай залы
Трансляцыя з Авальнай залы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выступ беларускага лідара будзе трансліравацца па тэлеканалах "Беларусь 1", "Беларусь 24" і Першым канале Беларускага радыё, для чытачоў Sputnik будзе даступная тэкставая онлайн-трансляцыя.

МІНСК, 23 кра — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звернецца са штогадовым пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага схода ў аўторак 24 красавіка, паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Бліжэйшы аўторак раней анансаваўся як дата паслання на сайце Савета рэспублікі, аднак прэс-служба кіраўніка дзяржавы афіцыйна пацвердзіла дзень звароту беларускага лідара да парламента і народа толькі ў панядзелак. Як паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі, звернецца са штогадовым пасланнем ён 24 красавіка. У мінулым годзе прэзідэнт звяртаўся з пасланнем 21 красавіка.

"Традыцыйна на мерапрыемства ў Авальную залю Дома ўрада запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, найбуйнейшых прадпрыемстваў, вядучых ВНУ, банкаў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, сродкаў масавай інфармацыі", — адзначылі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Выступ Лукашэнкі будуць паказваць у прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24", таксама будзе і гукавая трансляцыя — па першым канале Беларускага радыё. Пачнецца пасланне ў 10:30. Sputnik для сваіх чытачоў будзе весці традыцыйную тэкставую трансляцыю. Увечары беларускія тэлеканалы пакажуць тэлеверсію звароту.

Беларускія парламентарыі чакаюць, што ў сваім пасланні кіраўнік дзяржавы надасць асаблівую ўвагу сацыяльна-эканамічнаму развіццю рэспублікі, а таксама вызначыцца з задачамі на год.

Стужка навiн
0