Беларуска Анастасія Іванова стала лепшай на марафоне ў Варшаве

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларуска Анастасія Іванова з сынам, архіўнае фота
Беларуска Анастасія Іванова з сынам, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спартсменка на чатыры секунды апярэдзіла эфіопку, якая ў выніку стала другой.

МІНСК, 23 кра — Sputnik. Беларуская спартсменка Анастасія Іванова заняла першае месца на прэстыжным марафоне ў Варшаве, паведамілі ў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі (БФЛА).

22 красавіка ў польскай сталіцы прайшоў Orlen Warsaw Marathon, які мае срэбны лэйбл. На самай доўгай дыстанцыі другі год запар атрымала перамогу беларуска Анастасія Іванова. Яна пераадолела дыстанцыю ў 42 кіламетры 195 метраў за 2 гадзіны 28 хвілін 03 секунды.

"Віншуем нашу спартсменку з выдатным вынікам і жадаем новых дасягненняў на далейшых стартах!" — гаворыцца ў паведамленні БФЛА.

Анастасія Іванова пераадолела дыстанцыю хутчэй, чым у мінулым годзе. Раней у Валенсіі ў рамках чэмпіянату свету па паўмарафоне беларуска абнавіла свой асабісты рэкорд.

Стужка навiн
0