У 2020 годзе Беларусь павінна паўстаць абноўленай і прагрэсіўнай

© Sputnik / Виктор ТолочкоЛюдзі на вуліцах Мінска, архіўнае фота
Людзі на вуліцах Мінска, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт ставіць перад Нацбанкам, урадам і рэгіянальнымі ўладамі задачу перарасці даўгавую нагрузку і вывесці эканоміку краіны ў зону бяспекі.

МІНСК, 24 кра — Sputnik. Адна з найважнейшых эканамічных задач — перарасці даўгавую нагрузку і выйсці ў зону бяспекі, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас штогадовага паслання да народа і парламента.

Пасажыры ў Нацыянальным аэрапорце Мінск - Sputnik Беларусь
Лукашэнка даручыў ураду зрабіць так, каб беларусы ўбачылі свет

"Будучым пакаленням мы павінны пакінуць Беларусь без даўгоў, забяспечыўшы стабільна высокія кропкі росту эканомікі. Без павышэння эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці эканомікі забяспечыць гэта немагчыма. Сёння закладваецца аснова таго, якім будзе наша жыццё ў 2020 годзе. Ёсць усе перадумовы, каб пяцігадовая праграма была выкананая — не столькі па лічбах, колькі па сутнасці", — заявіў прэзідэнт.

У 2020 годзе Беларусь павінна паўстаць перад светам абноўленай і прагрэсіўнай, камфортнай для ўсіх грамадзян, якія хочуць спакойна працаваць і гадаваць дзяцей. Што тычыцца бліжэйшай перспектывы, то ў якасці кароткатэрміновых задач прэзідэнт па-ранейшаму назваў стрымліванне інфляцыі, росту цэн і стварэнне высока эфектыўных працоўных месцаў.

"Звяртаюся да Мінгандлю і мясцовых уладаў — адсочвайце цэнавыя змены пастаянна. Хочаце рынкавымі, хочаце іншымі, але павінен быць вынік і праблема павінна быць вырашана. Не больш за 5-6% у год па інфляцыі", — сказаў Лукашэнка.

Пры гэтым заробак павінен наўпрост залежаць ад эфектыўнасці вытворчасці. А рэгіянальныя ўлады павінны задзейнічаць усе механізмы для стварэння такіх працоўных месцаў у рэальным сектары эканомікі.

"У прэзідэнта ёсць матрыца задач для вертыкалі ўлады. І стварэнне высокаэфектыўных месцаў, дзе зарплату можна зарабляць, а не атрымліваць — крытэр ацэнкі ўлады на месцах. З гэтага будзе пачынацца мая любая паездка ў рэгіёны", — заявіў Лукашэнка

Якія тэмы былі ўзняты прэзідэнтам у традыцыйным пасланні да парламента і народа, чытайце ў анлайн-трансляцыі Sputnik.

Стужка навiн
0