Карткі і банкаматы Альфа-Банка не працуюць па ўсёй Беларусі

© Sputnik / Михаил Воскресенский / Перайсці ў медыябанк"Альфа-Банк"
Альфа-Банк - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Альфа-Банк пераходзіць на новы працэсінгавы цэнтр, з-за чаго для фізічных кліентаў практычна нічога не будзе працаваць.

МІНСК, 25 кра — Sputnik. Большасць паслуг для кліентаў-фізічных асоб у сераду не будзе прадастаўляцца беларускім Альфа-Банкам у сувязі з пераходам на новы працэсінгавы цэнтр.

Банк папярэджваў аб праблемах у працы сваіх кліентаў загадзя: размяшчаў аб'явы, дасылаў кліентам паведамленні і выкарыстоўваў іншыя метады працы.

У сувязі з пераходам на новы працэсінгавы цэнтр 25 красавіка Альфа-Банк для кліентаў — фізічных асоб фактычна не працуе.

Напрыклад, сёння не працуюць аплатныя карткі і любыя аперацыі па іх (плацяжы, блакаванне і гэтак далей), інтэрнэт-банкінг, банкаматы і інфакіёскі, папаўненне рахункаў і пагашэнне крэдытаў праз АРІП і іншыя паслугі.

Закране абмежаванне працы Альфа-Банка і юрыдычных асоб: напрыклад, у сераду зарплатныя кліенты не змогуць атрымаць зарплаты, таксама не будуць працаваць карпаратыўныя карткі і вялікая частка іншых паслуг.

Аддзяленні Альфа-Банка па ўсёй краіне сёння працуюць у звычайным рэжыме — там гатовыя праводзіць кансультацыі для кліентаў. Ніякіх аперацый таксама правесці там немагчыма.

Мяркуецца, што Альфа-Банк у сераду завершыць пераход на новы працэсінгавы цэнтр. Кліентам будзе абвешчана пра аднаўленне прадастаўлення паслуг.

Стужка навiн
0