"Вялікая Перамога, здабытая адзінствам" — так называецца міжнародны праект краін СНД, у ходзе якога ў 2018-2020 гадах у краінах Садружнасці пройдзе вялікі комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне агульнай гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і супрацьдзеянне спробам фальсіфікацыі гісторыі.
Старт маштабнай праграме будзе дадзены ў сераду 25 красавіка ў Бранску на Міжнародным форуме Пераможцаў "Вялікая Перамога, здабытая адзінствам: подзвіг партызан і падпольшчыкаў у Вялікай Айчыннай вайне".
Міждзяржаўны праект "Вялікая перамога, здабытая адзінствам" ужо сваёй назвай адлюстроўвае сутнасць адной з ключавых падзей у гісторыі ХХ стагоддзя, адзначыў у гутарцы на радыё Sputnik выканаўчы дырэктар Міждзяржаўнага фонда гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД Анатоль Іксанаў.
"Гэта сапраўды Вялікая перамога ў самай страшнай у гісторыі вайне, і гэта перамога, выпакутаваная і здабытая адзінствам шматнацыянальнага народа. На жаль, сёння з'явіліся галасы, якія кажуць аб магчымасці, а некаторыя — нават аб непазбежнасці новай сусветнай вайны, цалкам забываючы пра тыя ўрокі, якія варта было б атрымаць", — адзначыў Іксанаў.
Суразмоўца Sputnik прывёў жудасную лічбу — паводле падлікаў навукоўцаў, калі сёння абвясціць хвіліну маўчання па кожным забітым ў Другой сусветнай вайне, свет замоўкне на 100 гадоў. Пасля трэцяй сусветнай мы можам замаўчаць ўжо назаўжды.
Асноўная задача праекта — успомніць блізкіх і суайчыннікаў, якія паклалі жыццё на тое, каб мы жылі ў мірных умовах. Важна памятаць самім і данесці да розуму маладых грамадзян, якія пражываюць сёння на постсавецкай прасторы, якой цаной гэтая перамога была здабыта, і перасцерагчы некаторыя гарачыя і неразумныя галовы ад прапаганды вось гэтай магчымай чарговай катастрофы", — рэзюмаваў Иксанов.
Фрагмент гутаркі з выканаўчым дырэктарам Міждзяржаўнага фонда гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД Анатолем Іксанавым слухайце на радыё Sputnik Беларусь.