МІНСК, 25 кра — Sputnik. Квэст "МузейВАЯЖ" для аматараў экскурсій і розных цікавостак распрацавалі ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, паведамілі арганізатары.
Жыхары горада змогуць бясплатна наведаць усе філіялы віцебскай ратушы: мастацкі музей, музей гісторыя прыватнага калекцыяніравання, музей-сядзібу Іллі Рэпіна.
Каманды ў складзе ад аднаго да чатырох чалавек павінны выканаць 20 заданняў у кожным музеі і яшчэ 20 — у самой ратушы і горадзе. Усе адказы неабходна зафіксаваць у маршрутнай карце, якую потым аддаць арганізатарам.
Выконваць заданні можна ў любой паслядоўнасці на працягу 100 дзён — з 18 мая па 26 жніўня, пры неабходнасці трэба будзе рабіць сэлфі на фоне некаторых музейных і гарадскіх аб'ектаў.
Аб выніках стодзённай гульні можна будзе даведацца 29 жніўня а 18-ай у ратушы. Там жа адбудзецца і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў. Арганізатары абяцаюць усім удзельнікам шмат нечаканых сюрпрызаў.