Гвінэт Пэлтроу і Скарлет Ёхансан, Бенедыкт Камбербэтч і Роберт Даўні-малодшы, Том Хіддлстан і Марк Руффала, Сэмюэл Л. Джэксан і Крыс Прэтт, Крыс Хемсворт і Том Холланд, Зоі Салдана і Элізабэт Олсэн — галівудскія зоркі, якія выконвалі ролі персанажаў сусвету Marvel, з'явіліся на прэм'еры ў Лос-Анджэлесе. Акцёры з задавальненнем пазіравалі перад фотакамерамі, давалі аўтографы і рабілі сэлфі з фанатамі.
У цэнтры ўвагі апынуліся Скарлет Ёхансан з новай прычоскай і Гвінэт Пэлтроу ў кароткай сукенцы з бісеру.
Былі на прэм'еры таксама легенда свету коміксаў, стваральнік мноства персанажаў Marvel Стэн Лі і прадзюсар, кіраўнік Marvel Studios Кевін Фейдж.
"Мсціўцы: Вайна бясконцасці" — трэці фільм Marvel пра Мсціўцаў. Па сюжэце супергероі аб'ядноўваюцца з Вартаўнікамі Галактыкі, каб змагацца з Таносам. У шырокі пракат карціна выйдзе ўжо 3 мая.