Пасол Беларусі ў Вялікабрытаніі стаў дыпламатам года

© Photo : посольство Беларуси в ВеликобританииПасол Беларусі ў Вялікабрытаніі Сяргей Алейнік
Пасол Беларусі ў Вялікабрытаніі Сяргей Алейнік - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пры ўручэнні прэміі разглядаліся прафесійныя дасягненні супрацоўнікаў 180 лонданскіх дыпламатычных місій.

МІНСК, 25 кра — Sputnik. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Злучаным каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Сяргей Алейнік атрымаў прэстыжную ўзнагароду лонданскага часопіса Diplomat.

Цырымонія ўручэння ўзнагарод Tata Diplomat прайшла у бальнай зале бізнес-гатэля Jumeirah Carlton Tower.

Паведамляецца, што Алейнік быў прызнаны дыпламатам 2018 года з Еўразіі.

Усяго часопіс пры ўручэнні прэміі разглядаў прафесійныя дасягненні супрацоўнікаў 180 лонданскіх дыпламатычных місій. З іх выбралі дзесятку пераможцаў, у якую ўвайшлі паслы Аўстрыі, Алжыра, Японіі, Бразіліі і іншых краін.

Стужка навiн
0