Задумка арганізатараў — зрабіць беларускую сталіцу адзінай выставачнай пляцоўкай. Экспазіцыя у Палацы мастацтваў стане цэнтральнай кропкай фестывалю, у якім таксама ўдзельнічаюць Нацыянальная бібліятэка, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, Мемарыяльны музей-майстэрня З. І. Азгура, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, мастацкая галерэя "БелАрт", галерэі A&V, "ДК", "Арт-Порт", Blique, "Прадмесце" "Арт Хаус" і іншыя.
Для аматараў сучаснага мастацтва арганізатары нават падрыхтавалі спецыяльную картку, набыўшы якую, кожны жадаючы зможа наведаць самыя цікавыя пляцоўкі.
Прадстаўленыя ў Палацы мастацтваў работы — яркія, эпатажныя, эмацыйныя і незвычайныя — можна будзе ўбачыць да 20 мая. Незалежны куратар выставы — італьянскі арт-крытык Стэфана Антанэлі высока ацаніў патэнцыял беларускіх мастакоў і нават выказаў ідэю арганізацыі культурных абменаў паміж Беларуссю і Італіяй. Па яго словах, атрымалася выстава нават не еўрапейскага, а сусветнага ўзроўню.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, што можна ўбачыць на адной з пляцовак міжнароднага фестывалю.