Беларусы прайгралі зборнай Фінляндыі і вылецелі з ЮЧС

© Photo : IIHFСустрэча зборнай Беларусі і Фінляндыі
Сустрэча зборнай Беларусі і Фінляндыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тры шайбы зборная рэспублікі прапусціла ў першым перыядзе і дзве - у другім.

МІНСК, 27 кра — Sputnik. Гульцы юнацкай (U18) зборнай Беларусі па хакеі не змаглі прайсці далей 1/4 фіналу на юнацкім Чэмпіянаце свету па хакеі і пакінулі турнір.

Сустрэчы ЗША - Беларусь на ЮЧС - Sputnik Беларусь
Амерыканцы разграмілі беларусаў на ЮЧC

Выбілі беларускую каманду фіны — гульня, якая прайшла ў Магнітагорску, завяршылася з лікам 5:2. Пры гэтым тры шайбы зборная рэспублікі прапусціла ў першым перыядзе і дзве — у другім, адыграць беларусы змаглі толькі два галы.

У беларускай камандзе шайбамі ў вароты зборнай Фінляндыі адзначыліся Уладзімір Алістраў і Ілля Усаў.

Такім чынам, на бягучым чэмпіянаце зборная заняла 8-е месца і захавала права выступаць у вышэйшым дывізіёне ў наступным годзе.

У паўфіналах ЮЧС сустрэнуцца пары Чэхія — ЗША і Фінляндыя — Швецыя.

Стужка навiн
0