Відэа

Крымскі мост выпрабавалі на трываласць 35-тонными самазваламі

Падпісацца
Спецыялісты праверылі на трываласць аўтадарожную частку моста праз Керчанскі праліў. Глядзіце на відэа, як праходзілі прыёмачныя выпрабаванні.

На мост прыгналі восем 35-тонных самазвалаў, гружаных пяском. Інжынеры ўсталявалі на пралётах розныя датчыкі, якія вымяралі ўзровень нагрузкі на канструкцыі.

"Вынікі выпрабаванняў пацвердзілі апорную здольнасць і канструктыўную надзейнасць моста", — перадае Інфацэнтр "Крымскі мост".

Праверка праводзілася на працягу некалькіх тыдняў і ўключала абследаванне канструкцый, а таксама дынамічныя і статычныя выпрабаванні.

Датчыкі застануцца і пасля адкрыцця руху па мосце. Дадзеныя з іх будуць выкарыстоўвацца для маніторынгу збудавання.

Крымскі мост, які злучыць паўвостраў Крым і Краснадарскі край, стане самым працяглым у Расіі — яго даўжыня 19 кіламетраў. Меркавалася, што аўтамабільны рух па мосце адкрыюць у снежні 2018-га, аднак будаўнікі ідуць з апярэджаннем графіка і гатовыя скончыць працу ўжо ў маі.

Больш падрабязна аб будаўніцтве Крымскага моста чытайце на сайце праекта.

Стужка навiн
0