Раскамнагляд блакіруе IP-адрасы "УКантакце", "Яндэкса", Facebook і Twitter

© REUTERS / Dado Ruvic/Illustration/File PhotoЛагатып Facebook
Лагатып Facebook - Sputnik Беларусь
Рашэнне аб абмежаванні доступу да Telegram у сувязі з непрадастаўленнем ключоў шыфравання паведамленняў было прынята Таганскі судом Масквы 16 красавіка.

МІНСК, 27 кра — Sputnik. Раскамнагляд унёс IP-адрасы сацыяльных сетак "УКантакце", Twitter, Facebook і "Аднакласнікі" ў рэестр забароненых сайтаў, сведчаць дадзеныя Telegram-канала RKNShowtime, які адсочвае пашырэнне пераліку заблакаваных рэсурсаў.

У пералік забароненых патрапілі па адным IP-адрасе "Укантакце" і "Аднакласнікаў", 5 адрасоў "Яндэкса", 3 адрасы Twitter, 5 адрасоў Facebook. Акрамя таго, у спіс уключаны 14 IP-адрасоў Amazon, 29 адрасоў Microsoft, 33 — Google.

Блакіроўка мэесэнджараў

Блакіроўка Telegram пачалася ў Расіі 16 красавіка. Падставай для яе стала рашэнне Таганскага суда Масквы, які задаволіў зварот Раскамнагляда адносна абмежаванняў доступу да мэсэнджара Telegram за адмову падаць ФСБ краіны ключы для дэшыфроўкі паведамленняў карыстальнікаў.

Ведамства накіравала аператарам сувязі паведамленне па абмежаванні доступу да мэсэнджараў. Таксама Раскамнаглядам былі накіраваныя запыты ў крамы прылажэнняў (Google Play, App Store) аб выдаленні прылажэння. Акрамя таго, пачалася блакіроўка IP-адрасоў Amazon і Google, якія Telegram выкарыстоўвае для працы мэсэнджара. Пазней пачала з'яўляцца інфармацыя аб збоях у працы іншых рэсурсаў, якія выкарыстоўвалі іх хостынгі.

Як паведаміў сайт 2018.schors.spb.ru пасля правядзення аналізу рэестра службы, Раскамнагляд заблакаваў больш 18 мільёнаў IP-адрасоў, якія выкарыстоўваў Telegram — Amazon, Google, Microsoft і іншых кампаній.

Уладальнік Telegram Павел Дураў, у сваю чаргу, папярэдзіў карыстальнікаў мэсэнджара аб магчымасці выкарыстання ўбудаваных метадаў абходу блакіровак.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі