МІНСК, 28 кра — Sputnik. Шостае паражэнне запар пацярпелі хакеісты зборнай Беларусі ў "Еўравыкліку", прайграўшы камандзе Нарвегіі.
Матч прайшоў у пятніцу, 27 красавіка, у Жлобіне. Цікава, што беларусы ў два разы пераўзышлі скандынаваў па колькасці кідкоў у створ варотаў. Аднак гульцы каманды Нарвегіі былі больш меткімі і пабілі вароты гаспадароў двойчы — 1:2 (0:1, 0:0, 1:1).
На чацвёртай хвіліне матчу гасцей вывеў наперад Томас Ольсэн, яшчэ адну шайбу закінуў Стэфан Эспеланд.
У беларусаў вызначыўся Шарль Лінгле — ён напачатку трэцяга перыяду змог падарыць камандзе адзіны гол у скарбонку.
У суботу, 28 красавіка, беларусы зноў будуць змагацца з Нарвегіяй — на гэты раз у Бабруйску. Матч стане заключным для зборнай Беларусі перад чэмпіянатам свету, які стартуе 4 мая ў Даніі. Першую гульню ў рамках ЧС беларуская каманда правядзе са зборнай Швецыі.