Радыё

Харлінская: бяспеку мотапараду забяспечаць ДАІ і самі матацыклісты

© Sputnik / Александр КривошеевКіраўнік PR-праектаў кампаніі "Мота-Івэнт" Таццяна Харлінская
Кіраўнік PR-праектаў кампаніі Мота-Івэнт Таццяна Харлінская - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік PR-праектаў кампаніі "Мота-Івэнт" Таццяна Харлінская распавяла радыё Sputnik Беларусь аб тым, як будзе арганізаваны кантроль за бяспекай удзельнікаў і гасцей вялікага мотасвята H.O.G. Spring Challenge, якое пройдзе ў нядзелю 29 красавіка на пляцоўцы каля Дома Футбола ў Мінску.
Харлинская: безопасность мотопарада обеспечит и ГАИ, и сами мотоциклисты

Мотападзеі ў Мінску і Беларусі, арганізаваныя мижнароднай мотасупольнасцю Harley Owners Group, з поспехам праходзяць не першы год. Колькасць удзельнікаў і гледачоў стабільна расце, толькі ў мінулым годзе закрыццё сезона наведала больш за 100 тысяч чалавек. Само сабой, чым больш людзей і матацыклаў становіцца, тым большую ўвагу трэба надаваць пытанням бяспекі.

Матацыкл Kawasaki - Sputnik Беларусь
ДАІ абяцае змагацца з самымі шумнымі матацыклістамі

Адной з прыкметных падзей нядзельнага мотасвята стане традыцыйны мотапарад, які стартуе ад мемарыяла Курган Славы. Калона з 5 тысяч матацыклістаў раніцай 29 красавіка пройдзе праз увесь горад па двух цэнтральных праспектах да Дома Футбола.

"Бяспеку дарожнага руху на гэтым мерапрыемстве будзе забяспечваць спецпадраздзяленне УДАІ МУС "Страла". Яны адны з арганізатараў і нашы партнёры. Будзе працаваць і мотабатальён, і аўтамабільныя патрулі, і пешыя супрацоўнікі. Яшчэ адно ноу-хау: для бяспекі мы ўпершыню выкарыстоўваем відэарэгістратары. Асаблівых праблем у калоне ў нас не ўзнікае, але такі сродак будзе дысцыплінаваць байкераў", — сказала Харлінская.

Па словах суразмоўніцы Sputnik, пры фіксацыі якіх-небудзь парушэнняў з боку матацыклістаў іх будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з законам. Рух у вялікі калоне — задача адказная і складаная, там ёсць свае правілы, якія неабходна выконваць. Бяспека залежыць не толькі ад ДАІ, але і ад паводзін кожнага матацыкліста.

Размову з Таццянай Харлінскай слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0