МІНСК, 29 кра — Sputnik. Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч лічыць, што байкеры выконваюць закон лепш, чым проста матацыклісты.
Сваім меркаваннем міністр падзяліўся з журналістамі на адкрыцці мотасезона H.O.G. Spring Challenge 2018, які стартаваў 29 красавіка.
"Гэта (байкеры і матацыклісты — Sputnik) дзве розныя катэгорыі. На жаль, па віне матацыклістаў ў мінулым годзе загінулі 42 чалавекі і больш за 270 былі параненыя. Сумная статыстыка, хоць яна ідзе на змяншэнне, але нам дарагое кожнае жыццё, жыццё кожнага ўдзельніка дарожнага руху", — растлумачыў Шуневіч.
Міністр таксама распавёў, што сам ездзіць на матацыкле рэдка, бо не мае ўласнага байка і вольнага часу для падобнага хобі. Але не выключыў, што на пенсіі зможа больш часу надаваць свайму захапленню.
"Усе надзеі на пенсію", — канстатаваў ён.