МІНСК, 2 мая — Sputnik. Да Дня Перамогі 9 мая Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik Беларусь запускае спецыяльны святочны праект — pobeda.sputnik.by. Ён стартуе 2 мая адразу на дзвюх пляцоўках: у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і ТРЦ Galleria Minsk.
Фотавыстава "Вайна. Без каментароў"
Упершыню ў Мінску будзе прадстаўлена выстава ўнікальных фотаздымкаў з архіваў "Савінфармбюро". Ваенныя карэспандэнты агенцтва прайшлі ад першага да апошняга дня вайны, у іх фотахроніцы — кожны дзень вялікай трагедыі і вялікага подзвігу.
"Жывы ты ці помер — галоўнае, каб у нумар матэрыял паспеў ты перадаць" — гэтая цытата з "Песні ваенных карэспандэнтаў", якую з 1943 года спявалі ваенкоры на ўсіх франтах. Іх было няшмат, далёка не кожная газета мела права накіраваць свайго карэспандэнта на фронт. Адпраўляючыся на вайну, кожны ведаў, што ваяваць яму трэба будзе не толькі "Лейкай" і нататнікам", але і зброю прыйдзецца ў рукі браць.
Усе гэтыя здымкі — няхай гэта будзе спаленая беларуская вёска або шчаслівыя абдымкі байцоў Другога беларускага фронту каля зрынутага Рэйхстага — сталі сімваламі эпохі.
Адкрыццё фотавыставы "Вайна. Без каментароў" адбудзецца 2 мая а 12-й у ГЗЦ Galleria Minsk на праспекце Пераможцаў. Экспазіцыя працягнецца да 11 мая. У будучыні таксама плануецца правезці фотавыставу па дзесятках беларускіх гарадоў.
Фотавыстава праводзіцца ў партнёрстве з Рассупрацоўніцтвам.
Трохкутныя "франтавыя" паштоўкі
З 2 па 9 мая ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны будзе працаваць спецыяльны стэнд Sputnik Беларусь. Кожны наведвальнік музея зможа прама на месцы падпісаць трохкутную паштоўку, стылізаваную пад яшчэ адзін сімвал вайны — лісты палявой пошты.
Sputnik Беларусь бярэ на сябе дастаўку "франтавых" паштовак у любую кропку свету — ад удзельнікаў акцыі спатрэбіцца толькі напісаць адрас і некалькі цёплых словаў сваім блізкім і сябрам.
Таксама адправіць трохкутную картку можна будзе 9 мая яшчэ з двух кропак у сталіцы: з фотавыставы ў ГЗЦ Galleria Minsk і проста з вуліцы — падчас акцыі "Бессмяротны полк".
Sputnik Беларусь пачаў працу ў краіне ў снежні 2014 года. Актывы агенцтва ўключаюць інфармацыйны партал на беларускай і рускай мовах, радыёрэсурс і высокатэхналагічны мультымедыйны прэс-цэнтр. Партал агенцтва займае лідзіруючыя пазіцыі сярод вядучых СМІ краіны*. Sputnik Беларусь з'яўляецца часткай міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik уключае ў сябе сайты больш чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прылажэнні і старонкі ў сацыяльных сетках. Для падпісчыкаў навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.
*Па дадзеных Liveinternet.ru за сакавік-красавік 2018 года.