МІНСК, 3 мая — Sputnik. У апошні працоўны дзень першага майскага тыдня ў Беларусі будзе спякотна, як улетку — месцамі паветра прагрэецца да +30°C, пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
На ўсёй тэрыторыі краіны будзе пераменная воблачнасць, а цёплае камфортнае надвор'е дапоўніць паўднёвы вецер. У некаторых раёнах Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі — навальніцы, падчас якіх магчымыя парывы ветру.
Ноччу і раніцай тэмпература паветра складзе +10..+16°С, у некаторых раёнах Віцебскай вобласці панізіцца да +7..+9°С. Днём на большай частцы краіны паветра прагрэецца да +24..+30°С, па паўночным захадзе рэспублікі — да +20..+23°С.
У Мінску ў пятніцу днём будзе да +26..+28°C, хуткасць ветру складзе 3-8 метраў у секунду. Істотных ападкаў у сталіцы не чакаецца: верагоднасць дажджу ўсяго 5-10%.
Чакаецца, што ў выхадныя стане крыху халадней, паколькі на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць больш прахалодная паветраная маса з Заходняй Еўропы. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы працягнуцца.