МІНСК, 3 мая — Sputnik. Сродкі масавай інфармацыі павінны пачуць заклік прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі садзейнічаць кансалідацыі грамадства, сказаў на адкрыцці выставы "СМІ ў Беларусі" міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.
"Хацелася б, каб у імкненні да дакладнай перадачы інфармацыі мы не забывалі і пра ролю медыя ў кансалідацыі грамадства нашай краіны", — сказаў міністр.
Велізарная роля СМІ заключаецца ў тым, каб кансалідаваць не толькі народ, не толькі ў маштабе краіны, але і на планетарным узроўні, падкрэсліў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Сяргей Рахманаў.
![Открытие выставки началось с выступления Специализированного лицея МВД Открытие выставки началось с выступления Специализированного лицея МВД - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103517/27/1035172719_0:0:3000:1997_600x0_80_0_0_eb95fa5ea312e19727d253863357145a.jpg)
Выстава "СМІ ў Беларусі" у дваццаць другі раз адкрылася ў сталіцы. На ёй прадстаўлены каля паўтысячы сродкаў масавай інфармацыі з Беларусі, Расіі, КНР, Балгарыі, Літвы, Азербайджана, Украіны, Латвіі, Індыі, Германіі, Турцыі, Грузіі і іншых краін.
![Приветственное слово президента Беларуси зачитал замглавы администрации президента Владимир Жевняк Приветственное слово президента Беларуси зачитал замглавы администрации президента Владимир Жевняк - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103517/26/1035172652_0:0:3000:1997_600x0_80_0_0_db73dfe607de8d93936d4055ad2b0f45.jpg)
Прывітальнае слова прэзідэнта Беларусі зачытаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Жаўняк.
Свой стэнд на выставе прадставіла і міжнароднае агенцтва і радыё Sputnik Беларусь. На стэндзе можна пасачыць за працай перасоўнай радыёстудыі і пагутарыць з радыёвядучымі Sputnik Аляксандрам Крывашэевым і Вячаславам Шарапавым або паслухаць лекцыю намесніка галоўнага рэдактара інфармацыйнага агенцтва МІА "Россия сегодня" Наталлі Лосевай у канферэнц-зале.