Паштоўкі да 9 Мая за дзень працы палявой пошты разляцеліся ў 10 краін свету

© Sputnik / Виктор Толочко"Палявая пошта" ад Sputnik Беларусь працуе ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны
Палявая пошта ад Sputnik Беларусь працуе ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Своеасаблівая "палявая пошта" ад Sputnik Беларусь працуе ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны ўсяго адзін дзень, але за гэты час людзі ўжо паспелі бясплатна адправіць каля 100 паштовак для адрасатаў з 10 краін свету.

МІНСК, 3 мая — Sputnik. Усяго за адзін дзень працы "палявой пошты" Sputnik Беларусь, якая дазваляе бясплатна адправіць віншаванні ў любую кропку свету, да адрасатаў амаль з дзесятка краін разляцеліся каля 100 паштовак.

© Sputnik / Виктор ТолочкоПаштоўку адправіў і лідар байкерскага клуба "Начныя ваўкі" Аляксандр Залдастанаў (Хірург)
Открытку отправил и лидер байкерского клуба Ночные волки Александр Залдастанов (Хирург) - Sputnik Беларусь
Паштоўку адправіў і лідар байкерскага клуба "Начныя ваўкі" Аляксандр Залдастанаў (Хірург)

У першы дзень працы "палявой пошты" людзі адправілі каля сотні паштовак. Большая частка з іх пайшла ў Расію, і геаграфія адпраўленняў у гэтай краіне вельмі шырокая — ад Санкт-Пецярбурга да Далёкага Усходу. Акрамя таго, людзі з Мінска накіравалі стылізаваныя "трыкутнікі" у Грузію, Украіну, ЗША, Нідэрланды, Польшчу, Германію і Грэцыю.

Своеасаблівая "палявая пошта" разгарнулася ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны і будзе працаваць на працягу тыдня — з 2 па 9 мая. Любы наведвальнік музея можа напісаць некалькі слоў да Дня Перамогі на стылізаванай паштоўцы, якую Sputnik бясплатна даставіць у любую краіну.

© Sputnik / Виктор ТолочкоТурысты з Санкт-Пецярбурга адправілі паштоўкі родным з музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску
Несколько туристов из Санкт-Петербурга уже отправили открытки на родину - Sputnik Беларусь
Турысты з Санкт-Пецярбурга адправілі паштоўкі родным з музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску

Акрамя таго, 9 мая бясплатна адправіць паштоўку можна будзе падчас акцыі "Бессмяротны полк", якая пройдзе ў ТРЦ Galleria Minsk, дзе напярэдадні адкрылася выстава здымкаў карэспандэнтаў Савінфармбюро "Вайна. Без каментароў".

Стужка навiн
0