МІНСК, 4 мая — Sputnik. Вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі у 2018 годзе набяруць на тры з паловай тысячы менш абітурыентаў, чым у папярэднім, сведчаць дадзеныя аб кантрольных лічбах прыёму.
Уступная кампанія стартавала ў Беларусі ў гэтым маі: абітурыенты ўжо рэгіструюцца на ЦТ, а самі выпрабаванні пройдуць у чэрвені. Ужо вядомыя і кантрольныя лічбы прыёму па рэспубліцы — нягледзячы на павелічэнне колькасці абітурыентаў адносна мінулых гадоў, ВНУ набяруць некалькі менш студэнтаў.
Так, па словах першага намесніка міністра адукацыі Вадзіма Богуша, у гэтым годзе установы вышэйшай адукацыі плануюць набраць 54,5 тысячы чалавек. Для параўнання, у 2017-м ВНУ рэспублікі набіралі 58 тысяч чалавек — на 3,5 тысячы больш.
Скарачэнне набору, паводле слоў намесніка міністра, адбылося ў першую чаргу за кошт аптымізацый на спецыяльнасцях юрыдычнага і эканамічнага профілю, а таксама завочнага навучання.
У той жа час лічбы прыёму ў сярэднія спецыяльныя ўстановы адукацыі (ССНУ) і ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі (ПТА) павялічыліся ўслед за выхадам з "дэмаграфічнай ямы".