Прызначаны новы генеральны сакратар Беларускай федэрацыі футбола

© Sputnik / Виктор ТолочкоДом футбола ў Мінску
Дом футбола ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Новы кіраўнік павінен зняць частку нагрузкі з Сяргея Сафар'яна, які да нядаўняга часу сумяшчаў дзве топавыя пасады ў АБФФ.

МІНСК, 4 мая — Sputnik. Генеральным сакратаром Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" прызначаны дырэктар салігорскага клуб "Шахцёр" Юрый Вяргейчык, паведаміў у АБФФ.

Рашэнне было прынята ў пятніцу на пасяджэнні Выканаўчага камітэта Беларускай федэрацыі футбола.

Раней старшыня АБФФ Сяргей Румас анансаваў магчымасць адстаўкі з адной з дзвюх кіруючых пасад Сяргея Сафар'яна, які да сённяшняга дня сумяшчаў пасады намесніка старшыні і генеральнага сакратара федэрацыі футбола. Сафар'ян сумяшчаў гэтыя пасады з красавіка 2015 года. Тады ж Румас пацвердзіў журналістам, што ў АБФФ можа прыйсці Вяргейчык. Пасаду новы генеральны сакратар зойме 21 мая 2018 года.

Юрый Вяргейчык у прафесійным футболе з 1988 года, гуляў за мінскае "Дынама". З 1992 па 1995 года выступаў за "Дынама-93". Яго гульню ацанілі ў трэнерскім штабе бельгійскага клуба "Моленбек", у якім ён правёў наступныя два сезоны. Пасля выступаў за нямецкі "Ален". Кар'еру прафесійнага футбаліста скончыў у 2000 годзе, выступаючы за салігорскі "Шахцёр", дзе застаўся ў ролі памочніка галоўнага трэнера. У 2002 годзе стаў галоўным трэнерам "гарнякоў". За восем гадоў трэнерства дапамог клубу ўпершыню стаць чэмпіёнам Беларусі ў 2005 і заваяваць Кубак краіны ў 2004-м. Пачынаючы з 2010 года засяродзіўся на адміністрацыйнай рабоце, заняўшы пасаду дырэктара клуба.

Стужка навiн
0