МІНСК, 5 мая — Sputnik. Зборная Беларусі па хакеі з сухім лікам прайграла камандзе Швецыі ў першай гульні Чэмпіянату свету па хакеі.
Турнір пачаўся 4 мая ў Даніі, беларуская зборная ў пятніцу правяла на "Роял Арэна" свой першы матч.
Каманда Дэйва Льюіса саступіла з "сухім" лікам дзеючым чэмпіёнам свету — шведам — з лікам 0:5.
У праціўніка галамі адзначыліся Ліяс Андэрсан (9-я хвіліна), Густаў Нюквіст (9), Матыяс Янмарк (23), Рыхард Ракель (33), Міка Зібанэжад (56).
Нацыянальная каманда Беларусі трапіла ў групу "А", у якой яшчэ правядзе шэсць сустрэч: з Францыяй (5 мая), Расіяй (7 мая), Швейцарыяй (9 мая), Чэхіяй (11 мая), Аўстрыяй (12 мая) і Славакіяй (15 мая).
Раней 4 мая зборная Расіі разграміла каманду Францыі (7:0), а канадцы саступілі амерыканцам па булітах (4:5).
Апошнімі ў пятніцу скончылі гуляць каманды Германіі і Даніі. Асноўны час матчу завяршыўся ўнічыю (2:2), у авертайме таксама не вызначыўся пераможца. У выніку па булітах выйгралі гаспадары турніру — хакеісты з Даніі (2:3).
Чэмпіянат пройдзе з 4 па 20 мая. Матчы будуць прымаць "Роял Арэна" ў Капенгагене і "Йюске-банк-бокс" у Хернінгу.