Першы дзень чэмпіянату свету па хакеі, які ў гэтым годзе ўпершыню за больш чым 80-гадовую гісторыю прымае Данія, стаў разгромным для зборных Францыі і Беларусі. Прычым абедзве сустрэчы скончыліся з "сухім" лікам: расіяне перамаглі Францыю з лікам 7:0, а Беларусь саступіла Швецыі 0:5. Але, на думку Алега Дзмітрыева, нельга сказаць, што наша каманда здалася на літасць.
"Можа, у трэнерскай канцэпцыі Дэйва Льюіса няма чалавека, які б замыкаў перадачу. Але ні Беларусь, ні Францыя не выглядалі хлопчыкамі для біцця. У Швецыі сёння самы моцны склад з тых, якія сабраны на сусветным першынстве. І пратрымацца супраць іх нават 15 хвілін першага тайма, я лічу, нядрэнна. Усё вырашыцца ў матчах са Швейцарыяй, Францыяй, пасыпаць галаву попелам заўзятарам і спартсменам пакуль рана. Мяркуючы па першаму дню чэмпіянат атрымліваецца адным з лепшых за апошнія 20 гадоў", — лічыць Дзмітрыеў.
Дзмітрыеў таксама звярнуў увагу на адборачныя матчы групы ў Хернінгу. Перамогу зборнай ЗША над канадцамі па булітах прынесла адна шайба. А матч Данія-Германія, у якім краіна-гаспадыня чэмпіянату перамагла срэбных прызёраў нядаўняй зімовай Алімпіяды, суразмоўца Sputnik лічыць унікальным.
Гутарку з Алегам Дзмітрыевым слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.