Сабаленка выйшла ў асноўную сетку турніру ў Мадрыдзе

© Sputnik / Ирина БукасБеларуская тэнісістка Арына Сабаленка
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За Беларусь на гэтых спаборніцтвах серыі "Прэм'ер" будуць гуляць тры тэнісісткі: Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч патрапілі ў асноўную сетку, абыходзячы кваліфікацыю.

МІНСК, 5 мая — Sputnik. Беларусь на турніры катэгорыі "Прэм'ер" у Мадрыдзе прадставяць тры тэнісісткі. Акрамя Вікторыі Азаранкі і Аляксандры Саснович, якія выйшлі ў асноўную сетку, минуючы кваліфікацыю, у наступны круг прайшла і Арына Сабаленка.

Спартсменка прайшла кваліфікацыю, атрымащшы перамогу ў вырашальным матчы над сербскай тэнісісткай Вольгай Даніловіч ў двух сэтах — 6: 4, 6: 2.

Ужо вядома, што ў першым раўндзе турніру Вікторыя Азаранка згуляе з сербкай Аляксандрай Круніч, саперніца Аляксандры Сасновіч вызначыцца пасля завяршэння кваліфікацыйных матчаў.

Турнір у Мадрыдзе пройдзе на грунтавых кортах з 7 па 13 мая. Азаранка і Сасновіч выйдуць на корт 6 мая.

Стужка навiн
0