"Дай Дарогу!" зладзіць на свой 20-гадовы юбілей незвычайнае шоу

© Photo : з архиву гурта "Дай Дарогу"Гурт "Дай Дарогу"
Гурт Дай Дарогу - Sputnik Беларусь
Лідары беларускага панк-рока адзначаць сваё дваццацігоддзе разам з запрошанымі сакрэтнымі гасцямі.

МІНСК, 7 мая — Sputnik. Гурт "Дай Дарогу!" адзначыць сваё 20-годдзе святочным канцэртам, які адбудзецца 8 мая ў мінскім клубе Prime Hall.

"Не ўсе людзі дажываюць да 20 гадоў, а мы ўсё яшчэ на плыву і грабем ў правільным кірунку!" — сказаў лідар гурта Юрый Стыльскі.

Канцэрт адбудзецца 8 мая: менавіта ў гэты дзень апошнія гады "Дай Дарогу!" радавалі мінчан сваім вясновым шоу. Звычайна яно адбывалася ў клубе Re:Public, але ў гэтым годзе гурт вырашыў змяніць пляцоўку.

"Нам 20, і нас стала настолькі шмат, што прыспеў час пашыраць далягляды і спрабаваць для сябе нешта новае. Трэба праверыць, наколькі мы сапраўды моцныя", — патлумачыў Стыльскі.

© Photo : з архіву гурта "Дай Дарогу"Лідар гурта "Дай Дарогу" Юрый Стыльскі
Лідар гурта Дай Дарогу Юрый Стыльскі - Sputnik Беларусь
Лідар гурта "Дай Дарогу" Юрый Стыльскі

Гурт "Дай Дарогу!" быў заснаваны ў Брэсце ў маі 1998 года. На яго рахунку сем арыгінальных студыйных альбомаў, два акустычныя і адзін зборнік лепшых хітоў. За 20 гадоў у гурце мяняліся ўдзельнікі, але прыхільнасць музыкаў ідэалам сапраўднага панк-рока і шчырыя тэксты заўсёды заставаліся і застаюцца нязменнымі.

Апошнія паўтара года "Дай Дарогу!" прысвяцілі маштабнаму туру "СацПакет", куды ўвайшлі самыя вострасацыяльныя хіты з усіх альбомаў. З гэтай праграмай гурт аб'ездзіў Беларусь, Украіну і Расію, таксама пабываў у Польшчы і Чэхіі.

На шоу, якое адбудзецца ўжо заўтра, музыкі абяцаюць здзівіць усіх незвычайным гукам і запрошанымі сакрэтнымі гасцямі.

Набыць квіткі можна на адмысловых сайтах у інтэрнэце і ў касах горада. Дадатковая інфармацыя знаходзіцца на старонцы гурта "УКантакце" і ў суполке, прысвечанай юбілейнаму канцэрту.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі