Інстытут Канфуцыя па навуцы і тэхніцы Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта быў адкрыты ў Мінску ў 2014 годзе. Слухачы Інстытута могуць вывучыць кітайскую мову з ухілам у інжынерна-тэхнічныя спецыяльнасці, а таксама бліжэй пазнаёміцца з культурай, эканомікай, навукай, тэхнікай і інавацыямі КНР.
"Я ў Беларусі працую ўжо амаль 4 гады, і мы ганарымся, што ў нас ёсць вельмі добры партнёр. У нас цёплыя адносіны не толькі паміж народамі, але і паміж кіраўніцтвам дзвюх краін. Тут у вас усё прыгожа — і людзі, і краіна. і мы кожны дзень купляем вельмі якаснае малако і каўбасу вельмі якасную", — распавяла Лю Юйін у перасоўнай радыёстудыі Sputnik Беларусь на выставе "СМІ ў Беларусі".
Па словах суразмоўніцы Sputnik, з кожным годам расце колькасць слухачоў Інстытута Канфуцыя ў Мінску, якія жадаюць вывучаць кітайскую мову. І ў той жа час цяпер у Кітаі ўсё больш людзей вывучаюць не толькі рускую мову, але і беларускую. Некаторыя кітайскія ўніверсітэты нават адкрылі факультэты беларускай мовы. Напрыклад, мову можна вывучыць ва Універсітэце замежных моў у Пекіне.
Поўную версію размовы з дырэктарам Інстытута Канфуцыя па навуцы і тэхніцы БНТУ Лю Юйін слухайце на радыё Sputnik Беларусь.