На ЦТ 2018 ужо зарэгістраваліся больш за 10 тысяч чалавек

© Sputnik / Виктор ТолочкоЧарга на ЦТ у БДУ
Чарга на ЦТ у БДУ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Самыя папулярныя прадметы ЦТ не змяняюцца з году ў год - руская і беларуская мовы, а таксама матэматыка.

МІНСК, 7 мая — Sputnik. Больш за дзесяць тысяч абітурыентаў зарэгістраваліся для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) па інфармацыі на панядзелак, паведаміў Sputnik дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Юрый Міксюк.

Чарга на ЦТ у БДУ - Sputnik Беларусь
На ЦТ-2018 у першы дзень зарэгістраваліся больш за 2,2 тысячы абітурыентаў

Рэгістрацыя для ўдзелу ў ЦТ гэтага года стартавала 2 мая і працягнецца да 1 чэрвеня. Чыноўнікі заклікалі абітурыентаў не адкладаць рэгістрацыю "на доўгі час" і зарэгістравацца крыху раней — на выпадак непрадбачаных праблем.

Як паведаміў Sputnik дырэктар РІКВ, па дадзеных на 12:00 панядзелка на цэнтралізаванае тэсціраванне ўжо зарэгістраваліся больш за дзесяць з паловай тысяч чалавек.

Самыя папулярныя прадметы — такія ж, як і ў мінулыя гады: руская і беларуская мовы, а таксама матэматыка. Крыху менш за палову абітурыентаў вырашаюць прайсці ЦТ па чатырох прадметах — каб потым выбраць найбольш высокія вынікі і падаць сертыфікаты з імі ў прыёмныя камісіі.

Самі тэсты пачнуцца ўжо 12 чэрвеня і будуць доўжыцца да першых дзён ліпеня. Сертыфікаты ЦТ пачнуць выдаваць з 10 ліпеня — затым з імі, а таксама атэстатам і іншымі дакументамі неабходна будзе прыходзіць у прыёмныя камісіі выбраных ВНУ.

Стужка навiн
0