МІНСК, 7 мая — Sputnik. Невялікая воблачнасць без ападкаў будзе на большай частцы Беларусі ў панядзелак, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У Брэсце слупок тэрмометра пакажа ад 20 да 22 градусаў за знакам плюс. Вецер паўночна-заходні з хуткасцю 4-9 метраў у секунду.
У Віцебску тэмпература будзе раўняцца ад +19 да +21.
У Гомелі будзе пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Днём тэмпература паветра — ад +22 да +24. Вецер паўночна-ўсходні, з парывамі да 12-14 метраў у секунду.
У Гродне пацяплее да 20-22 градусаў са знакам плюс.
Невялікая воблачнасць будзе ў Магілёве. Тэмпература паветра складзе ад +19 да +21.
У Мінску сёння будзе назірацца пераменная вобласць без ападкаў. Днём слупок тэрмометра падымецца ад +20 да +22. Вецер паўночна-заходні з хуткасцю 4-9 метраў у секунду.