Сіноптыкі расказалі пра надвор'е ў Беларусі на гэтым тыдні

© PixabayМатылёк і лугавыя кветкі
Матылёк і лугавыя кветкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На Дзень Перамогі прагназуецца да +26 градусаў, па поўдні краіны могуць прайсці кароткачасовыя дажджы.

МІНСК, 7 мая — Sputnik. У аўторак у Беларусі будзе цёпла, пераважна без ападкаў, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Толькі раніцай і днём у асобных рэгіёнах па паўднёвым усходзе краіны магчымы кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

Тэмпература паветра ў начны час складзе ад 8 да +14 градусаў, у дзённы — ад +20 да +25, па паўднёвым усходзе — да +27.

На Дзень Перамогі ў Беларусі нязначна пахаладае. Прагназуецца пераважна без ападкаў, раніцай і днём па поўдні краіны могуць прайсці кароткачасовыя дажджы і быць навальніцы.

Уначы слупок тэрмометра апусціцца да 6-13 градусаў цяпла. Днём тэмпература паветра складзе 20-26 градусаў са знакам плюс.

Пераважна без ападкаў будзе 10 і 11 мая. Днём у чацвер прагназуецца ад +19 да +26, у пятніцу — ад +19 па ўсходзе да +25 па паўднёвым захадзе рэспублікі.

Без ападкаў у Беларусі будзе на выхадных. Паводле прагнозу сіноптыкаў, 12 мая тэмпература паветра днём складзе ад +18 да +24.

У нядзелю нязначна пацяплее. У дзённы час у краіне будзе ад +20 да +26.

Стужка навiн
0