МІНСК, 7 мая — Sputnik. У працу грамадскага транспарту Мінска будуць унесены змены ў Дзень Перамогі, паведамілі ў ДУ "Сталічны транспарт і сувязь".
Так, 9 мая плануюць павялічыць лік аўтобусаў на маршруце № 1 (з 10:00 да 24:00) і на маршруце № 100 (з 12:00 да 20:00).
Інтэрвал руху цягнікоў на дзвюх лініях Мінскага метрапалітэна ў перыяд з 19:30 да 24:00 будзе скарочаны да трох хвілін.
Будуць унесены змены ў трасы руху некаторых маршрутаў у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў з 10:00 і прыкладна да 13:00, а таксама з 17:00 і прыкладна да 24:00.
У прыватнасці, у гэтыя прамежкі часу аўтобусы маршрутаў № 100, 115Э, 1063-ТК, 1064-ТК, 1076-ТК, 1112-ТК, 1151-ТК, 1280-ТК, 1547-СК будуць хадзіць па прасп. Незалежнасці, вул. Свярдлова, вул. Ульянаўскай, вул. Першамайскай, вул. З.Бядулі, вул. Казлова, прасп. Незалежнасці ў прамым і зваротным напрамках з выкананнем на змененым участку для маршруту № 100 пунктаў прыпынку "Парк Горкага" і "Захарава" ў абодвух напрамках.
Аб карэкціроўках, якія тычацца іншых маршрутаў, больш падрабязна чытайце на сайце ДУ "Сталічны транспарт і сувязь".