МІНСК, 7 мая — Sputnik. Уладзімір Пуцін увайшоў у колькасць тых сусветных лідараў, якіх еўрапейцы лічаць найбольш моцным, да такой высновы прыйшлі сацыёлагі французскай кампаніі IFop у рамках вывучэння грамадскай думкі для праекта Sputnik.Меркаванні.
Найстарэйшая французская сацыялагічная кампанія правяла апытанне сярод жыхароў Францыі, Германіі, Італіі, Вялікабрытаніі і ЗША. У людзей пыталіся: каго яны лічаць самым моцным лідарам у свеце на сёння.
Пуцін ці Трамп
Як сведчаць вынікі апытання, больш за траціну італьянцаў (38%), французаў і немцаў (па 34%) лічаць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна самым моцным сусветным лідарам. На другім месцы ў гэтых краінах знаходзіцца амерыканскі лідар Дональд Трамп.
Пуціна самым моцным таксама лічаць 26% брытанцаў і 23% амерыканцаў — у гэтых краінах узначаліў рэйтынг Трамп.
На трэцім месцы па апытаннях апынуўся кітайскі лідар Сі Цзіньпін, следам ідзе канцлер ФРГ Ангела Меркель. У іншых сусветных лідараў вынікі зусім нязначныя: напрыклад, толькі 7% брытанцаў лічаць свайго прэм'ера Тэрэзу Мэй наймацнейшым лідарам, а ў Францыі больш высокае месца ў Меркель, чым у прэзідэнта Эмануэля Макрона.
Беларусь — у агульнасусветным трэндзе
Падобным чынам на сусветных лідараў глядзяць і беларусы. У мінулым годзе Беларуская аналітычная майстэрня (БАМ) агучвала наступныя лічбы: да Пуціна станоўча ставяцца 65,7% беларусаў, да Дональда Трампа — 14%, а да Ангелы Меркель — 10,6%.
Прыкметна перамагае Пуцін у Беларусі і па запытах у пашукавіках. Напрыклад, расійскага лідара беларусы ў "Яндэксе" шукаюць больш за 44 тысяч разоў у месяц, Трампа — 28 тысяч разоў, а Меркель — крыху больш за дзве з паловай тысячы разоў. Зразумела, беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка беларусам цікавей — яго шукаюць больш за 78 тысяч разоў у месяц.
Апытанняў жа пра тое, каго з сусветных лідэраў у Беларусі лічаць найбольш моцным, пакуль сацыёлагі ў краіне не праводзілі, аднак вынікі там наўрад ці адрозніваліся б ад еўрапейскіх.