Радыё

Баліцкі: створаная намі 3D-карта Беларусі не саступае Google Maps

© Sputnik / Александр КривошеевДырэктар прадпрыемства БелПСХАГІ Алег Баліцкі
Дырэктар прадпрыемства БелПСХАГІ Алег Баліцкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дырэктар прадпрыемства БелПСХАГІ Алег Баліцкі распавёў радыё Sputnik Беларусь, чым можа быць карысны для карыстальнікаў распрацаваны арганізацыяй картаграфічны інтэрнэт-рэсурс нашай краіны, параўнальны па магчымасцях з папулярным сусветным аналагам.
Балицкий: созданная нами 3D-карта Беларуси сравнима с Google Maps

Дзяржаўнае прадпрыемства БелПСХАГІ займаецца дыстанцыйным зандзіраваннем Зямлі, прычым адразу ў трох сегментах: аэрафотаздымкай з пілатуемых і беспілотных апаратаў, а таксама здымкай з космасу. У выніку працы ўжо створана ўнікальная 3D-карта Беларусі — інтэрнэт-рэсурс, параўнальны з Google Maps.

Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства БелПСХАГІ Алег Баліцкі стаў госцем перасоўнай радыёстудыі Sputnik Беларусь на выставе "СМІ ў Беларусі" і распавёў вядучым аб магчымасцях выкарыстання створанага беларусамі інтэрнэт-рэсурсу.

"Усё зроблена намі на падставе ўласных здымак, з раздзяляльнай здольнасцю ад 30 да 2-3 сантыметраў. Здымкі абсалютна дакладна геапрывязаныя, іх раздзяляльная здольнасць на парадак вышэй, чым у Google. Уся Беларусь зафіксаваная з рознай раздзяляльнай здольнасцю, мы знялі з высокай дакладнасцю больш за 70% нашай тэрыторыі. Наша тэхніка дазваляе рабіць аб'ёмны малюнак, на падставе якога мы можам ствараць мадэлі ландшафту ў 3D", — распавёў Баліцкі.

Распрацоўкай ужо зацікавіліся Дзяржкаммаёмасць, Беларуская чыгунка, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Міністэрства абароны. Плануецца, што здымкі будуць абнаўляцца раз у пяць гадоў. Але тэрыторыі, дзе ландшафт хутка змяняецца ў выніку забудовы ці стыхійнага бедства, будуць здымацца значна часцей.

Гутарку з дырэктарам прадпрыемства БелПСХАГІ Алегам Баліцкім слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0