"Часам сапёр, часам хірург": чым жывуць беларускія рэстаўратары

© Sputnik / Алеся ШаршнёваМакеты для скульптур, якія зараз знаходзяцца ў беларускім павільёне ВДНХ
Макеты для скульптур, якія зараз знаходзяцца ў беларускім павільёне ВДНХ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Майстры расказалі карэспандэнту Sputnik Алесі Шаршнёвай, як працавалі ў прэзідэнцкай рэзідэнцыі і чаму заможныя людзі прымітыўна ўспрымаюць беларускую культуру.

Майстэрня рэстаўратараў больш нагадвае будоўлю: бруд, пыл, дошкі і каменне. Цяжка нават уявіць, што тут вырабляюць аздабленне для беларускіх палацаў і цэркваў, дораць другое жыццё старадаўнім абразам і карцінам, ажыўляюць разбураныя скульптуры і статуэткі.

Сяргей Несцярэўскі працуе ў Белрэстаўрацыі амаль 10 гадоў — з 2009 года. Да развалу Савецкага Саюза працаваў на Мінскім вытворчым камбінаце, пасля крызісу 90-ых стаў вольным майстрам — займаўся керамікай, вырабляў розныя дробязі — статуэткі, сувеніры, гаршчочкі. Бацька яго быў мастаком-керамістам, таму з гэтым відам дэкаратыўна-праладной творчасці мужчына знаёмы з дзяцінства.

© Sputnik / Алеся ШаршнёваСяргей Несцярэўскі працуе ў Белрэстаўрацыі з 2009 года
Сяргей Несцярэўскі працуе ў Белрэстаўрацыі амаль з 2009 года - Sputnik Беларусь
Сяргей Несцярэўскі працуе ў Белрэстаўрацыі з 2009 года

У 2005 годзе на прадпрыемстве спатрэбіўся спецыяліст па вітражах і некалькі гадоў запар Сяргей вырабляў карціны з рознакаляровага шкла для Мірскага і Несвіжскага замкаў, а потым яму прапанавалі месца на Мінскім рэстаўрацыйна-мастацкім участку №1.

Несцярэўскі скончыў Беларускі палітэхнічны ўніверсітэт па спецыльнасці "Архітэктура", але ўпэўнены, што сапраўдны рэстаўратар павінен умець выконваць шмат разнастайных работ.

"На Палацы Незалежнасці працавалі па 12 гадзін і добра зараблялі"

Першым аб'ектам, на якім Сяргею давялося папрацаваць, стаў Нясвіжскі замак. Здымалі старую тынкоўку, рабілі новую ляпніну, некалькі месяцаў займаліся роспісам столяў. Пасля гэтага былі Купалаўскі тэатр і Палац Незалежнасці. Дарэчы, на такіх праектах рэстаўратары добра зарабляюць.

"Заробак залежыць ад значнасці аб'екта: на які будынак выдзяляецца больш грошай, там і спецыялісты атрымліваюць болей", — тлумачыць Несцярэўскі. 

Палац Незалежнасці Сяргей называе адным з самых складаных. Працавалі па 12 гадзін кожны дзень шэсць дзён на тыдзень.

"Там была вельмі цяжкая, нервовая праца, жосткія тэрміны. Напрыканцы нават не хацелася гэтых грошай", — успамінае майстар.

© Sputnik / Алеся ШаршнёваПано на сцяне майстэрні - напамін пра працу ў прэзідэнцкай рэзідэнцыі
Пано на сцяне майстэрні - напамінанне пра працу ў прэзідэнцкай рэзідэнцыі - Sputnik Беларусь
Пано на сцяне майстэрні - напамін пра працу ў прэзідэнцкай рэзідэнцыі

На памяць з таго часу — вялікае пано на сцяне майстэрні. Рэстаўратары жартуць, што ў іх тут філіял прэзідэнцкай рэзідэнцыі.

Чорная Панна Нясвіжа кідалася тынкоўкай

Рэстаўратары — людзі без забабонаў, але ходзяць сярод іх свае паданні і легенды. Ад хлопцаў, якія працавалі і ў Міры, і ў Несвіжы, Сяргею давялося пачуць гісторыю пра падземны ход, які звязвае два замкі. Знайсці яго ніхто не можа, але ходзяць легенды, што нашы продкі ездзілі па ім на карэтах, не звяртаючы ўвагі на дрэннае надвор'е.

Гісторыя пра Чорную Панну Нясвіжа ўвогуле самая любімая ва ўсіх рэстаўратараў. Капрызнай жанчыне прыпісваюць усе нечаканасці, якія здараюцца падчас рэстаўрацыйных работ.

"Аднойчы мы працавалі з ляпнінай і прама на маіх вачах частка тынкоўкі, якую звычайна знімалі пры дапамозе інструменту і гэта было вельмі складана зрабіць, адкалолася, паляцела ўніз і з грукатам звалілася прама перад уваходам. Вось тады мы і ўспомнілі пра знакамітую Панну", — усміхаецца Несцярэўскі.

Заможныя людзі просяць "чырвонаармейцаў, дзяўчат ці німф"

Цікавых гісторый у кішэні кожнага рэстаўрата багата. Майстры на ўсе рукі сабраліся з розных куткоў Беларусі. Напрыклад, Яўген Білей некалькі гадоў таму займаў кіруючую пасаду ў Верхнядзвінскім гісторыка-краязнаўчым музеі. А потым вырашыў заняцца больш творчай справай і перабраўся ў сталіцу.

© Sputnik / Алеся ШаршнёваЯўген Білей некалькі гадоў таму займаў кіруючую пасаду ў Верхнядзвінскім гісторыка-краязнаучым музеі
Яўген Білей некалькі гадоў таму займаў кіруючую пасаду ў Верхнядзвінскім гісторыка-краязнаучым музеі - Sputnik Беларусь
Яўген Білей некалькі гадоў таму займаў кіруючую пасаду ў Верхнядзвінскім гісторыка-краязнаучым музеі

Бывае, што скульптуры замаўляюць заможныя людзі — каб аформіць аграсядзібы ці кавярні. Часцей за ўсё просяць зрабіць "чырвонаармейцаў, дзяўчат ці німф", але скульптары спрабуюць накіраваць такую працу ў бок гістарызму.

"Пачынаецца гэтая праца з архіваў. Мы шукаем інфармацыю аб тым, што калісьці знаходзілі археолагі ў гэтых мясцінах, і расказваем заказчыку. Здараецца так, што чалавека захапляе гісторыя гэтага месца і ён пагаджаецца на больш гістарычнае афармленне", — тлумачыць майстар.

Так, напрыклад, у Верхнядзвінску Яўген афармляў кавярню. Гордасць гэтага месца — печ, аздобленая кафляй з ініцыяламі Івана Сапегі. Атрымалася, што збіралі яе быццам мазаіку: адну частку кафлі знайшлі археолагі падчас этнаграфічнай экспедыцыі, выяву другой  — у факсімільным выданні расійскага мастака Струкава. У выніку атрымалася копія кафлі XVII стагоддзя.

Адна такая печ каштуе прыкладна ад 4 да 7 тысяч долараў. Матэрыялы танныя, але праца па вырабу кафлі вельмі карпатлівая. Па словах Яўгена, працаваць над такімі аб'ектамі цікава з пункту гледжання мастака.

© Photo : Яўген БілейТак выглядае кафля з ініцыяламі Івана Сапегі
Так выглядае кафля з ініцыяламі Івана Сапегі - Sputnik Беларусь
Так выглядае кафля з ініцыяламі Івана Сапегі

Разважаючы пра такую працу, майстар скардзіцца на прымітыўнае ўспрыняцце беларускай культуры заказчыкамі. Ён упэўнены, што захапляць турыстаў трэба не самаварамі, кроснамі і роспісамі "пад лубок", а аўтэнтычнай шляхецкай гісторыяй.

© Photo : Яўген БілейЧасам заможныя людзі замаўляюць макеты для афармлення сваіх сядзібаў
Часам заможныя людзі замаўляюць макеты для афармлення сваіх сядзібаў - Sputnik Беларусь
Часам заможныя людзі замаўляюць макеты для афармлення сваіх сядзібаў

"У савецкія часы да рэстаўрацыі адносіліся з большай павагай"

Працуюць у рэстаўрацыі і людзі, якія гэтай справе прысвяцілі амаль усё жыццё. Аляксандр Тарасік працуе тут ужо 40 гадоў. Майстар скончыў мастацкі ліцэй імя Ахрэмчыка і пасля арміі адразу пачаў працаваць па спецыяльнасці. Зараз  — у Жыліцкім палацава-паркавым комплексе і ў нясвіжскім Касцёле Божага Цела.

За гэтыя гады многае змянілася, але такіх адносінаў да рэстаўрацыйнай галіны яшчэ ніколі не было.

"Зараз да рэстаўрацыі адносяцца як да звычайнай вытворчасці, ніхто не ўспрымае гэта як творчы працэс. У савецкія часы адносіны былі больш далікатнымі. Рэстаўратар — гэта як сапёр ці хірург. Калі зробіш штосьці няправільна, выправіць будзе ўжо нельга, таму і адносіны да рэстаўрацыі павінны быць больш уважлівымі. Нельга давіць тэрмінамі і наступаць на душу рэстаўратара", — упэўнены ён.

© Sputnik / Алеся ШаршнёваАляксандр Тарасік займаецца рэстаўрацыяй ужо 40 гадоў
Аляксандр Тарасік займаецца рэстаўрацыяй ужо 40 гадоў - Sputnik Беларусь
Аляксандр Тарасік займаецца рэстаўрацыяй ужо 40 гадоў

Калі-некалі з'яўляецца жаданне кінуць усё і адправіцца на адпачынак. Можна працаваць з прыватнымі калекцыянерамі і пры гэтым зарабляць добрыя грошы, але гэта не так цікава.

Таму пакуль што працуюць у чаканні. Магчыма, рэнесансу?

Стужка навiн
0