МІНСК, 8 мая — Sputnik. Музей старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" рыхтуе адмысловую праграму для святкавання 73-ай гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, паведамілі Sputnik арганізатары.
Праграма свята пачнецца а 12-й з выстыплення ваеннага аркестра. Гасцей чакаюць паказальныя выступленні сіл спецыяльных аперацый, а таксама песні і танцы ваенных гадоў. Акрамя таго, наведвальнікі комплексу змогуць пачаставацць салдацкай кашай.
Дабрацца да комплексу можна на аўтобусе № 323 Мінск-Дудуткі.
Святочныя мерапрыемствы ў гэты дзень пройдуць па ўсёй Беларусі. Так, у Мінску, на галоўных гарадскіх пляцоўках — каля Палаца спорту і на плошчы Перамогі — пройдуць канцэрты, спартыўныя спаборніцтвы, будуць даступныя розныя забаўляльныя зоны, пачастункі, а таксама стануць працаваць выставы-кірмашу з творамі беларускіх майстроў.