https://bel.sputnik.by/20180508/esche-odna-chastnaya-shkola-poyavitsya-minsk-1035275198.html
Альтэрнатыва гімназіям: у Мінску з'явіцца "бюджэтная" прыватная школа
Альтэрнатыва гімназіям: у Мінску з'явіцца "бюджэтная" прыватная школа
Sputnik Беларусь
Месяц навучання ва ўстанове абыдзецца бацькам у 400 долараў - не так дорага ў параўнанні з некаторымі прыватнымі школамі. 08.05.2018, Sputnik Беларусь
2018-05-08T13:58+0300
2018-05-08T13:58+0300
2018-05-08T14:06+0300
у беларусі
навіны
грамадства
беларусь
мінск
адукацыйныя ўстановы
сярэдняя адукацыя
прыватная школа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101541/76/1015417607_0:0:2001:1125_1920x0_80_0_0_6575a32816806308f71de40a47392d20.jpg
МІНСК, 8 мая — Sputnik. Яшчэ адна прыватная школа неўзабаве з'явіцца ў Мінску: дзяцей у пятыя класы ўжо набіраюць, хоць памяшкання для заняткаў пакуль няма, сведчыць сайт праекта.Большасць беларускіх дзяцей вучацца ў дзяржаўных установах адукацыі, аднак некаторыя бацькі выбіраюць аддаваць дзяцей у прыватныя школы. Зараз у Мінску ёсць некалькі такіх устаноў, якія могуць выдаваць пасля заканчэння атэстаты.Як стала вядома ў пачатку мая, з верасня ў Мінску пачне працу яшчэ адна прыватная школа. Ва ўстанову ўжо набіраюць два пятыя класы па 16 чалавек. Зрэшты, з памяшканнем гэтая школа пакуль не вызначылася — пытанне абяцаюць вырашыць у бліжэйшы час.Месяц навучання ў новай прыватнай школе будзе каштаваць прыкладна 400 долараў. Для параўнання, некаторыя прыватныя ўстановы адукацыі просяць ад бацькоў больш за 500-600 долараў — так што кошт параўнальна "невялікі".У камандзе новай ўстановы — вядомыя ў Беларусі педагогі, у тым ліку пісьменніца і настаўнік рускай мовы Ганна Севярынец.Прыватныя школы з'яўляюцца ў Мінску не так часта — тыя, якія даюць паўнавартасную базавую або агульную сярэднюю адукацыю. Некалькі гадоў назад вядомая журналістка Ганна Трубачова хацела стварыць у Беларусі "школу мары", аднак рэалізаваць свой праект так і не змагла.
https://bel.sputnik.by/20180503/elitnaya-shkolo-grodno-likvidaciya-1035178069.html
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101541/76/1015417607_0:0:1775:1331_1920x0_80_0_0_fb8c8bb2267846cc330607f32530c3ec.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , грамадства, беларусь, мінск, адукацыйныя ўстановы, сярэдняя адукацыя, прыватная школа
у беларусі, навіны , грамадства, беларусь, мінск, адукацыйныя ўстановы, сярэдняя адукацыя, прыватная школа
Альтэрнатыва гімназіям: у Мінску з'явіцца "бюджэтная" прыватная школа
13:58 08.05.2018 (абноўлена: 14:06 08.05.2018) Месяц навучання ва ўстанове абыдзецца бацькам у 400 долараў - не так дорага ў параўнанні з некаторымі прыватнымі школамі.
МІНСК, 8 мая — Sputnik. Яшчэ адна прыватная школа неўзабаве з'явіцца ў Мінску: дзяцей у пятыя класы ўжо набіраюць, хоць памяшкання для заняткаў пакуль няма, сведчыць сайт праекта.
Большасць беларускіх дзяцей вучацца ў дзяржаўных установах адукацыі, аднак некаторыя бацькі выбіраюць аддаваць дзяцей у прыватныя школы. Зараз у Мінску ёсць некалькі такіх устаноў, якія могуць выдаваць пасля заканчэння атэстаты.
Як стала вядома ў пачатку мая, з верасня ў Мінску пачне працу яшчэ адна прыватная школа. Ва ўстанову ўжо набіраюць два пятыя класы па 16 чалавек. Зрэшты, з памяшканнем гэтая школа пакуль не вызначылася — пытанне абяцаюць вырашыць у бліжэйшы час.
Месяц навучання ў новай прыватнай школе будзе каштаваць прыкладна 400 долараў. Для параўнання, некаторыя прыватныя ўстановы адукацыі просяць ад бацькоў больш за 500-600 долараў — так што кошт параўнальна "невялікі".
У камандзе новай ўстановы — вядомыя ў Беларусі педагогі, у тым ліку пісьменніца і настаўнік рускай мовы Ганна Севярынец.
Прыватныя школы з'яўляюцца ў Мінску не так часта — тыя, якія даюць паўнавартасную базавую або агульную сярэднюю адукацыю. Некалькі гадоў назад вядомая журналістка Ганна Трубачова хацела стварыць у Беларусі "школу мары", аднак рэалізаваць свой праект так і не змагла.