Сонечнае і цёплае надвор'е абяцаюць сіноптыкі на Дзень Перамогі

© Sputnik / Виктор ТолочкоДзень Перамогі
Дзень Перамогі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У беларускай сталіцы падчас святкавання Дня Перамогі тэмпература паветра ўдзень падымецца да + 24°C.

МІНСК, 8 мая — Sputnik. Пераважна цёпла і сонечна будзе ў Беларусі ў Дзень Перамогі, дажджы магчымыя толькі ў асобных раёнах рэспублікі, паведамілі ў панядзелак у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Салют 9 мая ў Дзень Перамогі - Sputnik Беларусь
Дзе глядзець святочны салют у Мінску 9 мая

У Дзень Перамогі ва ўсіх кутках краіны пройдзе мноства ўрачыстых мерапрыемстваў: кірмашы, канцэрты, забавы і, вядома, салют.

Па словах намесніка начальніка службы метэапрагнозаў гідраметцэнтра Святланы Рыбаковай, у Дзень Перамогі ў Мінску надвор'е будзе спрыяльным.

"Будзе пераважаць малавоблачнае без ападкаў надвор'е з даволі высокім для гэтай пары года тэмпературным фонам — на два-чатыры градусы вышэй за кліматычную норму", — распавяла яна.

Ападкаў 9 мая не чакаецца, толькі ў паўднёвых раёнах горада ёсць верагоднасць кароткачасовых ападкаў. У цэлым жа, па словах метэаролага, у Дзень Перамогі ў Мінску будзе сонечна, а ўдзень паветра прагрэецца да + 22..24°C.

Па словах Рыбаковай, 9 мая практычна на ўсёй тэрыторыі Беларусі пераважна без ападкаў.

"Толькі раніцай і ўдзень у асобных рэгіёнах на поўдні краіны — у некаторых раёнах Гомельшчыны і Брэстчыны, а таксама па поўдні Мінскай і Магілёўскай — магчымыя кароткачасовыя дажджы", — адзначыла яна.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад +6 да + 13°C, удзень будзе істотна цяплей — ад +22 да + 26°C.

Стужка навiн
0