На роліку, знятым Мінабароны, можна ўбачыць, як баявая машына з трохі футурыстычным выглядам пераадольвае перашкоды, у тым ліку і водныя, а таксама вядзе агонь па цэлях.
"Тэрмінатар" узброены двума спаранымі 30-міліметровыми аўтаматычнымі гарматамі, а таксама двума гранатамётамі, чатырма ПТУР-амі "Атака" і 7,62-міліметровым кулямётам.
Расійская армія ўжо замовіла партыю такіх машын, і вытворца — Уралвагонзавод — абяцае выканаць кантракт на пачатку наступнага года.
БМПТ разам з іншымі навінкамі расійскіх збройнікаў упершыню прыме ўдзел у Парадзе Перамогі, які пройдзе 9 мая на Чырвонай плошчы ў Маскве.