Беларусь з новым трэнерам згуляе супраць Швейцарыі

© REUTERS / Grigory DukorНацыянальная зборная Беларусі па хакеі
Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Букмекеры не вераць у поспех беларускіх хакеістаў, якія не выйгралі на ЧС яшчэ ні аднаго матчу.

МІНСК, 9 мая — Sputnik. Зборная Беларусі па хакеі сёння правядзе чацвёрты матч на Чэмпіянаце свету супраць каманды Швейцарыі пад кіраўніцтвам новага трэнера Сяргея Пушкова, паведамляе Sputnik.

Па словах Люіса, ніхто не можа быць больш расчараваны вынікам, чым гульцы - Sputnik Беларусь
Льюіс пакінуў зборную Беларусі - ён хоча да сям'і

Сустрэча групы А Швейцарыя — Беларусь адбудзецца 9 мая ў Капенгагене на "Роял-Арэне". У бой беларускіх хакеістаў павядзе выканаўца абавязкаў галоўнага трэнера каманды Сяргей Пушкоў, які змяніў на гэтай пасадзе канадца Дэйва Льюіса.

Нагадаем, Люіс падаў у адстаўку пасля разгромнага паражэння ад Расіі (0:6). Услед за ім трэнерскі штаб пакінуў Андрэй Мезін.

Беларусы на турніры правялі тры матчы і ўсе тры прайгралі з агульным лікам 2:17. Дарэчы, букмекеры не вераць у поспех айчынных хакеістаў і сёння. Каэфіцыент на перамогу падапечных Пушкова складае 6.

Пачатак матчу Швейцарыя — Беларусь у 17:15, у прамым эфіры сустрэчу пакажа тэлеканал "Беларусь 1".

Сёння таксама згуляюць матчы Германія — Рэспубліка Карэя, Швецыя — Аўстрыя, Фінляндыя — Данія.

Стужка навiн
0