Трэцяя частка фільма "Шэрлак Холмс" выйдзе ў 2020 годзе

© Каро Премьер / Перайсці ў медыябанкКадры з новага фільма Гая Рычы "Шэрлак Холмс"
Кадры з новага фільма Гая Рычы Шэрлак Холмс - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пакуль няма інфармацыі аб тым, хто будзе рэжысёрам трэцяй карціны пра Шэрлака Холмса.

МІНСК, 9 мая — Sputnik. Трэцяя частка дэтэктыўнага фільма "Шэрлак Холмс" выйдзе ў 2020 годзе, амерыканская кінакампанія Warner Bros. ужо вызначылася з датай прэм'еры, паведаміла выданне Deadline.

Рукапіс Танцуючых чалавечкаў - Sputnik Беларусь
Рукапіс апавядання Конан Дойла прадалі на аўкцыёне за $312,5 тыс.

Вядома, што ролю знакамітага лонданскага сышчыка зноў выканае Роберт Даўні-малодшы, а доктара Ватсана — Джуд Лоў.

Пакуль няма інфармацыі аб тым, хто будзе рэжысёрам трэцяй карціны пра Шэрлака Холмса. Першыя дзве часткі фільма зняў Гай Рычы.

Прэм'ера дэтэктыва запланаваная на 25 снежня 2020 г. — праз тыдзень пасля выхаду на экраны навукова-фантастычнага фільма Джэймса Кэмерана "Аватар 2".

Стужка навiн
0